«Скарбонка з прыказкамі»
21.02.2025Навучэнцы групы 31-2т прынялі ўдзел у мерапрыемстве, арганізаваным калектывам філіяла №1 Барысаўскай цэнральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева, якое было прысвечана Дню роднай мовы.
Прысутныя праявілі сябе ў гульні «Скарбонка з прыказкамі», адгадалі загадкі, праспявалі песні па-беларуску. Цікавым было заданне ўспомніць самае любімае слова на беларускай мове.
Дадзенае мерапрыемства садзейнічала прывіццю любові да роднай мовы, культурнай спадчыны беларусаў.