Дзень роднай мовы
21.02.2025Да Дня роднай мовы ў сценах каледжа прайшла паэтычная імпрэза «Як ты дорага мне, мая родная мова».
Выкладчыкі і навучэнцы падрыхтавалі для гасцей незабыўнае падарожжа па старонках кніг беларускіх пісьменнікаў. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з гісторыяй узнікнення свята роднай мовы, а ўдзельнікі імпрэзы чыталі на памяць радкі з вершаў Янкі Купалы, Алеся Гаруна, Сяргея Дзяргая, Яўгеніі Янішчыц, Алеся Ставера і іншых класікаў беларускай літаратуры. Падчас мерапрыемства гучала інструментальная беларуская музыка, а верш Пімена Панчанкі «Родная мова» быў прадстаўлены Мамедавай Дзінарай у выглядзе перформанса.
Госці імпрэзы атрымалі прыемныя ўражанні ад судакранання з паэтычным светам роднай мовы.