Дзелавая гульня “Сваімі словамі”

21.02.2024

У каледжы 21 лютага прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, скіраваныя на выхаванне павагі да беларускай мовы, прывіццю любові да літаратурнай і культурнай спадчыны беларускай нацыі.

Для навучальных груп 106лс і 014лс выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Слабко Ю.П. і бібліятэкарам Анішчанка Н.П. была арганізавана і праведзена дзелавая гульня “Сваімі словамі”, якая складалася з тураў “Народныя выразы”, “Беларускі фальклор”, “Літаратурная класіка”. Гарачая барацьба сярод знаўцаў завяршылася перамогай каманды “Пісьменнікі”, хаця каманда “Алоўкі” таксама паказала выдатныя веды беларускай мовы.

Навучэнцы атрымалі эстэтычную асалоду ад праведзеных мерапрыемстваў, павысілі моўную культуру, узбагацілі лексічны склад новымі беларускімі словамі.

 

Ещё в этом разделе