Фальклорная вечарына

27.11.2023

Фальклорная вечарына «Па рушніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму»

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працавітасць продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.

Народнае мастацтва - чароўная, мудрая кніга. Добрыя, светлыя яе старонкі разгортваюцца перад намі ў тых прадметах, якія стагоддзі суправаджалі жыццё беларускага селяніна.

У рамках рэалізацыіі творчага праекта «Беларуская вышыванка» 27 лістапада ў інтэрнаце каледжа №2 прайшла фальклорная вечарына «Па рушніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму».

Беларускі рушнік адносіцца да тых прадметаў, якія належаць і мінуламу, і сучаснасці. Шмат стагоддзяў карыстаюцца ім беларусы. Ткуць і расшываюць яго і сёння, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства папярэдніх пакаленняў. Цікавасць да гэтага прадмета абумоўлена не толькі прыгажосцю яго тканага, вышыванага або плеценага дэкору, але і цеснымі сувязямі з абрадавым жыццём народа, сімволікай шматлікіх функцый. Беларускі рушнік аб’ядноўвае мінулае і будучае загадкавым арнаментам і ўзорам. Рушнік з’яўляецца спадарожнікам у знакавых момантах нашага жыцця. Ён з намі ад самага нараджэння і да канца жыцця. Ён звязаны з рознымі абрадамі і звычаямі: то ён ператвараецца ў спавівальны для немаўлятка, то ў шлюбны падножнік, які дзяўчына атрымоўвала ад сваёй маці, захоўвала яго і перадавала з пакалення ў пакаленне. Ён упрыгожвае самае галоўнае месца ў хаце, на куце, дзе заўсёды знаходзяцца абразы. Узоры тканых і вышываных вырабаў — зашыфраванае апавяданне аб жыцці народа. Там, як у добрай кніжцы, можна дазнацца пра ўсе, што ёсць у жыцці. Рушнікі розных рэгіёнаў адрозніваюцца мясцовым каларытам, формай і размяшчэннем узору, тэхнікай выканання.

Пад час мерапрыемства гучалі беларускія народныя песні, вершы, прысвечаныя рушніку. Дзяўчаты пазнаеміліся з некаторымі экспанатамі, якія былі прывезены з Барысаўскага раена.     

Ещё в этом разделе