Тыдзень філалагічных вучэбных прадметаў

24.11.2023

Тыдзень філалагічных вучэбных прадметаў падышоў да завяршэння

24 лістапада на педагагічным аддзяленні праведзена літаратурная гасцёўня “Непрыручаная птушка”, прысвечаная 75-годдю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц – паэтэсы, без імя якой немагчыма ўявіць беларускую паэзію. У лістападзе Яўгенія Янішчыц прыйшла на гэты свет, у лістападзе яго і пакінула, пражыўшы толькі 40 гадоў.

Групу 32н зацікавіў нялёгкі жыццёвы шлях паэтэсы, яе трагічны адыход, які адбыўся 35 гадоў назад 25 лістапада, а галоўнае – цудоўныя вершы. Таму яны вырашылі падзяліцца сваімі ведамі з іншымі навучэнцамі каледжа і падрыхтавалі гасцёўню “Непрыручаная птушка”, каб ушанаваць памяць знакамітай беларускай паэткі.

Вершы Яўгеніі Янішчыц зачароўваюць шчырасцю ўражанняў, свежасцю і чысцінёй пачуццяў, вялікай любоўю да Радзімы. Таму прысутныя з цікавасцю слухалі прапанаваныя вершы і, спадзяёмся, з задавальненнем будуць чытаць іншыя творы Я.Янішчыц, якія заўсёды будуць саграваць, узвышаць, духоўна ўзбагачаць нас

 

Ещё в этом разделе