Да 140-годдзя вялікіх песняроў

17.11.2022

У кожнага народа ёсць паэты, пісьменнікі, веліч і значэнне якіх узрастае ад пакалення да пакалення. У нас, беларусаў, - гэта класікі беларускай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас. Мы ўшаноўваем іх памяць і працягваем праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння.

16 лістапада ў Барысаўскім дзяржаўным каледжы на педагагічным аддзяленні праведзена вечарына “Іх пяром душа вадзіла”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 12д і 21д груп. Гучала шмат вершаў Коласа і Купалы; песень на словы класікаў. Адзначаны вялікі ўклад Купалы і Коласа ў развіццё беларускай літаратуры, у яе выхад на сусветныя шляхі.

Ещё в этом разделе