Сустрэча з У.І. Куліковічам

27.10.2022

У  ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая гарадская бібліяэтэка імя І.Х.Каладзеева г. Барысава 27 кастрычніка адбылася сустрэча з Уладзімірам Іванавічам Куліковічам, філолагам, загадчыкам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам.

Уладзімір Іванавіч прэзентаваў кнігу “Кулінарныя словы”, куды ўвайшлі яго напрацоўкі па разглядзе паходжання назваў беларускіх страў. Навучэнцы вучэбнай групы 22н і 108оп разам з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Слабко Ю.П. і майстрамі вытворчага навучання Маскалёвай М.А., Чарнуха І.М.  прынялі удзел у інтэрактыве, падрыхтаваным аўтарам кнігі.

Падлеткі з цікавасцю слухалі пра паходжанне слоў “галубцы”, “алей”, “масла”, “страўня”, разгадвалі загадкі пра назвы страў з мяса розных жывёл, а найбольш актыўным удзельнікам стаў Бойка Кірыл, які атрымаў ад студэнтаў-памочнікаў У.І. Куліковіча прыз – кнігу аўтара і шчырыя апладысменты. Напрыканцы сустрэчы ўся аўдыторыя некалькі разоў запар праспявала песню “Бульба” і атрымала моцны энергетычны зарад, цудоўны настрой.

Ещё в этом разделе