Дзень роднай мовы

22.02.2022

У каледжы 21 лютага прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы, скіраваныя на выхаванне любові і павагі да беларускай літаратурнай і культурнай спадчыны.

Вучні навучальнай групы № 106лс прынялі актыўны ўдзел у літаратурна-музычнай гасцёўні “Мова – сэрца народа”, што адбылася ў філіяле №1 гарадской бібліятэкі імя Каладзеева. Тут гучалі вершы беларускіх класікаў, навучэнцы разважалі пра важнасць валодання роднай мовай.

Для навучальнай групы № 206лс выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Слабко Ю.П. і бібліятэкарам Анішчанка Н.П. была арганізавана і праведзена гульня “Сваімі словамі”, якая складалася з тураў “Народныя выразы”, “Беларускі фальклор”, “Літаратурная класіка”. Барацьба сярод знаўцаў завяршылася перамогай каманды “Галасістыя птушкі”.

Навучэнцы атрымалі эстэтычную асалоду ад праведзеных мерапрыемстваў, павысілі моўную культуру, узбагацілі слоўнікавы склад беларускімі словамі.

Ещё в этом разделе